Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава" адкрыта ў 1979 годзе.

Асаблівая ўвага ў школе звяртаецца на развіццё інтэлектуальных, творчых здольнасцяў навучэнцаў, а таксама на ўмацаванне іх здароўя, таму асноўная мэта школы - развіццё маральнай, гарманічнай, фізічна здаровай асобы, здольнай да творчасці і самавызначэння.

Базісны кампанент вучэбнага плана, па якім працуе школа, уключае вучэбныя прадметы, якія дазваляюць закласці падмурак ведаў па асноўных дысцыплінах, забяспечыць ўзровень, які адпавядае дзяржаўнаму стандарту.

Вялікая ўвага надаецца дыферэнцыяцыі навучання. З гэтай мэтай арганізавана навучанне ў дамоўных класах.

Асноўнымі крытэрамі іх адкрыцця з'яўляюцца:

  • сацыяльны заказ бацькоў
  • інтарэсы і здольнасці вучняў
  • магчымасці школы
  • спрыяльнае геаграфічнае размяшчэнне школы да УГЗ МНС Рэспублікi Беларусь і ПАВЧ-3 Заводскага РАНС г. Мінска
  • кан'юктуры рынку працы

З 2001 года праводзіцца набор у дагаворныя класы (8-11) ваенна-патрыятычнага профілю па  накірунку «Бяспека жыццядзейнасці» сумесна з Заводскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і Універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Рэспублікi Беларусь.

На працягу 2-х гадоў навучання разам з агульнаадукацыйнымі прадметамі навучэнцы праходзяць падрыхтоўку па спецыяльных дысцыплінах, якiм адпавядае кваліфікацыя "пажарны-выратавальнік", а таксама заняткі па пажарным спорце, пажарна-выратавальнай падрыхтоўцы, барацьбе.

Заняткі па спецыяльных дысцыплінах праводзяцца ў аўдыторыях і манежы Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікi Беларусь, а таксама ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Заводскага РАНС г. Мінска. Кваліфікаваныя спецыялісты інстытута і ПАВЧ перадаюць свае веды навучэнцам школы, якія па заканчэнні разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі атрымліваюць і пасведчанне аб завяршэнні навучання па накірунку «Бяспека жыццядзейнасці».

У школе маецца трэнажорная зала, дзе хлопцы могуць умацоўваць сваё здароўе і фізічную сілу.

Мэта выхаваўчай работы ў школе - фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў на аснове новых падыходаў у ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай працы.

Прыярытэтныя напрамкі выхаваўчай работы ў школе:грамадзянскае і патрыятычнае, ідэалагічнае, духоўна-маральнае, эстэтычнае і прававое выхаванне; развіццё дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў, вучнёўскага самакіравання; арганізацыя работы ўстаноў адукацыі па абароне правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў; фарміраванне здаровага ладу жыцця ў навучэнскай моладзі; прафілактыка залежнасцей, супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, выхаваўчая праца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; пашырэнне ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з сям'ёй; працоўнае выхаванне; профарыентацыйная работа; удасканаленне работы ўстаноў адукацыі ў шосты школьны дзень.

Вялікую ролю ў выхаванні дзяцей, развіцці іх маральнасці, свядомасці сацыяльнай значнасці адыгрываюць дзіцячыя грамадскія арганізацыі і аб'яднанні, што функцыянуюць у школе: першасная арганізацыя БРПА; першасная арганізацыя БРСМ; школьны парламент; першасная арганізацыя БМГАВП.

Веданне гісторыі і традыцый народа з'яўляецца неабходным умовай для грамадзянска-патрыятычнага выхавання, таму ў школе наладжаны сувязі з саветам ветэранаў вайны і працы Заводскага раёна, з асацыяцыяй малалетніх вязняў фашызму.

Навучэнцы школы прымаюць удзел у розных спартыўных спаборніцтвах. Каб паказваць высокія вынікі, неабходна быць моцным і цягавітым. Для гэтага спартыўны сектар Школьнага парламента арганізоўвае мерапрыемствы, якія спрыяюць прапагандзе здаровага ладу жыцця, праводзіць Спартландыі, прысвечаную Дню абаронцы Айчыны, у якой прымаюць удзел вучні, настаўнікі і бацькі.

Навучэнцы дагаворных класаў ваенна-патрыятычнага профілю нашай школы з'яўляюцца членамі БМГАВП. Яны прымаюць удзел у розных спаборніцтвах пажарна-выратавальнага профілю, займаючы прызавыя месцы на Рэспубліканскіх злётах юных выратавальнікаў-пажарных у ДОЛ «Зубраня», у гарадскіх злётах юных выратавальнікаў-пажарных і іншых спаборніцтвах раённага, гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Школа ў першую чаргу арыентуецца на развіццё індывідуальнасці дзіцяці, на стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў асобы. Часопіс «Стыхія» - неаднаразовы пераможца гарадскіх конкурсаў дзіцячых і юнацкіх СМІ – аб'ядноўвае творчую эліту школы, спрыяе развіццю крэатыўнасці вучняў.

Актыўныя ўдзельнікі школьнага і грамадскага жыцця, хлопчыкi i дзяўчынкi робяць свой вольны час цікавым і шматгранным, тым самым сцвярджаючы найважнейшую ролю ідэалагічнай работы і грамадзянска-патрыятычнага выхавання ўзрастаючага пакалення.

Рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта №2625 ад 29 кастрычніка 2009 года нашай школе прысвоена імя М. Аўэзава.

Мэта і задачы школы на навучальны год

разгарнуць » / « згарнуць

Адзіная метадычная тэма

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта