Профільнае навучанне – гэта сістэма арганізацыі адукацыйнага працэсу на аснове дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, якая дазваляе разам з атрыманнем вучнямі якаснай агульнай сярэдняй адукацыі забяспечыць адпаведныя ўмовы для паспяховага прафесійнага самавызначэння і паўнавартаснай сацыялізацыі з улікам іх здольнасцей, схільнасцей і інтарэсаў.
У ДУА «Сярэдняя школа № 143 г. Мінска імя М. Аўэзава» на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуюць класы ваенна-патрыятычнага профілю па кірунку «Бяспека жыццядзейнасці».
Дадатковую інфармацыю па профільным навучанні можна даведацца на сайте упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.