ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лютага 2005 года №177
Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
Змены і дапаўненні: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2011 №1049
У мэтах удасканалення арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.
1.1 Ўсталяваць, што бясплатным харчаваннем за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў забяспечваюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі:
з малазабяспечаных сем'яў (сем'яў, сярэднедушавы даход якіх па аб'ектыўных прычынах ніжэй найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Урадам Рэспублікі Беларусь за два апошнія кварталы) з сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, з ліку дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах (двух - або трохразовым харчаваннем у залежнасці ад працягласці знаходжання ва ўстанове адукацыі);
Для атрымання бясплатнага харчавання бацькі або іншыя законныя прадстаўнікі
з 1 па 25 жніўня падаюць заяву на імя Дырэктара (узор у прыёмнай)
Да заявы прыкладаюцца:
Звесткі аб даходах кожнага члена сям'і навучэнца за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы, і даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і – для малазабяспечаных сем'яў, дзеці якіх навучаюцца ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах;
Сярэднедушавы даход сям'і вучня для прадастаўлення бясплатнага харчавання дзецям з малазабяспечаных сем'яў вылічваецца за дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за бясплатным харчаваннем, і вызначаецца шляхам дзялення сукупнага даходу ўсіх членаў сям'і за разліковы перыяд на колькасць месяцаў у гэтым перыядзе і на колькасць членаў сям'і, улічаных у яе складзе.
Пасведчанне шматдзетнай сям'і або даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і – для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, якія навучаюцца ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах;
Пасведчанне інваліда – для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах;
Пасведчанне інваліда – для сем'яў, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I або II групы;
Пасведчанне інваліда аб праве на льготы і ўкладыш у дадзенае пасведчанне – для сем'яў: работнікаў, якія абслугоўвалі дзейсныя воінскія кантынгенты ў Афганістане або ў іншых дзяржавах і сталі інвалідамі з прычыны ранення, дзе дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання
Пасведчанне інваліда Айчыннай вайны – для сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, памерлых з прычыны ранення;
Пасведчанне аб праве на льготы і ўкладыш у дадзенае пасведчанне – якія навучаюцца ў спецыялізаваных па спорце класах;
Выпіска пасяджэння Савета прафілактыкі – для навучэнцаў прызнаных якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Выпіска з рашэння аб усынаўленні – для сем'яў, дзе дзіця знаходзіцца пад апекай.
Бясплатнае харчаванне прадастаўляецца навучэнцам на падставе рашэння камісіі, якая ствараецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, на навучальны год.
Камісію ўзначальвае кіраўнік установы адукацыі (старшыня камісіі).
Рашэнне аб прадастаўленні бясплатнага харчавання па заявах, пададзеных з 1 па 25 жніўня, прымаецца камісіяй на працягу пяці дзен пасля заканчэння названага тэрміну падачы заяў і афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.
У выпадку звароту за прадастаўленнем бясплатнага харчавання пасля 25 жніўня камісія прымае рашэнне аб яго прадастаўленні ў працягу пяці дзен са дня падачы заявы.
Пры гэтым бясплатнае харчаванне прадастаўляецца з дня прыняцця камісіяй такога рашэння.