Прыём у першы клас - ДУА "Сярэдняя школа №143 г.Мінска ім. М.А.Аўэзава" (Афіцыйны сайт)

Меню раздзелу

Галоўная

Прыём у першы клас

Згодна з п. 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якім на першае верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём у першы клас асобы, якому шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня.

Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджанага пастановай савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 г. №1493), рашэннем адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска за ўсімі ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі замацаваны бліжэйшыя дамы па мікрараёну.

Адміністрацыя дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава» інфармуе, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.03.2018 № 10 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283» ўнесены змены ў парадак прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У першую чаргу прымаюцца ў 1 класы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенага ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Заявы аб прыёме на свабодныя месцы будуць прымацца кіраўніком школы з 12.06.2018 па 28.08.2018 падчас прыёму грамадзян (штотыдзень па серадах з 14.00 да 20.00, першая і трэцяя субота месяца з 09.00 да 13.00). Пры з'яўленні свабодных месцаў прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці падачы заяў.

Папярэдні запіс на прыём грамадзян вядзецца па тэл. 338-39-61

Для паступлення ў першы клас законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць наступныя дакументы:

  • заяву на імя дырэктара;
  • копію пасведчання аб нараджэнні;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя, завераную загадчыцы дзіцячай паліклінікі, з запісам «Гатовы да навучання ў школе з 6 гадоў», указаннем групы здароўя (I, II, III, IV) і медыцынскай групы па фізічнай культуры і спорце (асноўная, падрыхтоўчая, СМГ, ЛФК), выпіскай аб прафілактычных прышчэпках, пячаткай ўчастковага лекара, загадчыка аддзялення паліклінікі, пячаткай установы аховы здароўя;
  • пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 № 1493 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў БССР"

Рашэнне адміністрацыі Заводскага раёна ад 11 снежня 2018 №968 " аб замацаванні мікрараёнаў за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі"


Увага!

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі, на падставе Статута Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава» (раздзел V «Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу», пункт 5.6.8) навучэнцы школы абавязаны насіць прычоску, адзенне і абутак дзелавога стылю, форму ўстаноўленага ўзору пры навучанні ў класах ваенна-патрыятычнага профілю.

Згодна рашэння апякунскага савета (Пратакол ад 18.05.2017) у 2017/2018 навучальным годзе для навучэнцаў 1,5,10 класаў ўводзіцца форма адзінага ўзору.

 Больш падрабязна >>


Ваш першы настаўнік

Апаровiч
Святлана Станіславаўна

настаўнік пачатковых класаў першай катэгорыі, стаж работы - больш за 20 гадоў.

Яльчук
Таццяна Пятроўна

настаўнік пачатковых класаў першай катэгорыі, стаж работы - больш за 18 гадоў.

Лелей
Людміла Паўлаўна

настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі, стаж работы - больш за 25 гадоў.

Парадак уліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

Паважаныя жыхары мікрараёна! Адміністрацыя Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава» інфармуе, што на падставе пункта 7 артыкула 152 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пункта 6 Палажэння аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08 лістапада 2006г. № 1493 (у рэд. Пастановы Саўміна ад 08.05.2013 № 356), рашэнняў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска ад 14 чэрвеня 2016 №601, ад 27.12.2016 №1291 «Аб унясенні змяненняў у мікрараёны школ»

больш падрабязна... / згарнуць

Правілы прыёму ў першы клас

больш падрабязна... / згарнуць

Пералік дакументаў, неабходных для паступлення ў 1 клас

больш падрабязна... / згарнуць

Мікрараён

Мікрараён, замацаваны за Дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава», для ажыццяўлення ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

больш падрабязна... / згарнуць

Размяшчэнне навучальных кабінетаў

Колькасць, дыслакацыя першых класаў у Дзяржаўнай установе адукацыі
«Сярэдняя школа №143 г. Мінска імя М. Аўэзава»

больш падрабязна... / згарнуць

Партфель першакласніка

У разгар гарачага лета не варта забываць аб тым, што неўзабаве наступіць 1 верасня. Акрамя букета кветак і беласнежнай кашулі або блузкі, вашаму дзіцяці спатрэбіцца мноства прыладаў, якія лепш набыць загадзя. Што ж неабходна першакласніку, акрамя школьнай формы і заплечніка?

Як правіла, спіс школьных прылад падаюць у школе, калі вы афармляеце дзіцяці ва ўстанову адукацыі. Мы прыводзім стандартны спіс прыладаў, якія неабходныя першакласніку.

больш падрабязна... / згарнуць

Рэкамендацыі бацькам будучых першакласнікаў

больш падрабязна... / згарнуць

Рэкамендацыі бацькам першакласнікаў

больш падрабязна... / згарнуць

Рэкамендацыі псіхолага для бацькоў першакласнікаў

больш падрабязна... / згарнуць