Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Выхаваўчая праца

Асаблівая роля ў працэсе фарміравання і развіцця асобы вучня належыць выхаваўчым прасторы ўстановы адукацыі ў асобе спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы і ўсяго педагагічнага калектыву. З мэтай забеспячэння якасці кіравання выхаваўчым працэсам у цэлым мы надалі асаблівую ўвагу пытанням кадравага забеспячэння.

На падставе прынятай Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на (далей – Праграма) мы замацавалі прыярытэты выхавання ў школе: паслядоўнае і актыўнае садзеянне асобаснаму станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, прафесіянала-працаўніка, адказнага сем'яніна.

Мы стараемся напоўніць актуальным зместам дзейнасць па развіццю вучнёўскага самакіравання, актывісты ДГАiА з'яўляюцца памочнікамі педагогаў ва ўсіх раённых і агульнашкольных мерапрыемствах. Школьнае жыццё навучэнцы школы напаўняюць яркімі і творчымі справамі, якія адлюстроўваюцца ў экране спаборніцтваў, а дзякуючы лепшым хлопцам павышаецца агульная матывацыя да паляпшэння вынікаў вучэбнай дзейнасці  і актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці школы.

Самымі «гарачымі» пытаннямі выхаваўчай работы з'яўляюцца:

Педагагічны калектыў актыўна працуе па актывізацыі выхаваўчага патэнцыяла сямей навучэнцаў, фарміраванні культуры сямейных адносін. Усю працу па выхаванню дзяцей і падлеткаў мы стараемся ажыццяўляць у цесным узаемадзеянні з бацькамі. Уся прафілактычная работа праводзіцца пастаянна не толькі з навучэнцамі, але і з іх бацькамі.

Актуальным напрамкам заўсёды для нашай школы застаецца праца па фарміраванні здаровага ладу жыцця, навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці i адказных паводзін навучэнцаў. Штогод ідзе павышэнне эфектыўнасці працоўнага выхавання падлеткаў і ўкараненне новых падыходаў да арганізацыі прафарыентацыйнай работы.

Педагагічны калектыў школы прытрымліваецца ў выхаваўчай рабоце слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якія прагучалі ў штогадовым Пасланні да беларускага народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка 2016 года, дзе падкрэсліваецца, што сістэма адукацыі павінна «...выхоўваць маральную асобу, прывіваць пачуццё грамадзянскай адказнасці чалавеку з маладых гадоў, каб кожны змог бачыць розніцу паміж дабром і злом і выбіраць менавіта станоўчы бок любога з'явы. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб сістэме патрыятычнага, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання, якая патрабуе ўсялякай падтрымкі развіцця ў сучасных умовах».

День народного единства

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта