Паняцця «школьная форма» (у значэнні «аднолькавая для ўсіх навучэнцаў») няма. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі уведзены дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Увядзенне дзелавога стылю адзення прадугледжвае выхаванне пачуцця этыкету ў падрастаючага пакалення, уменне ранжыраваць адзенне на розныя стылі i разумець значэнне па яе прымяненню.
Да камплекту школьнага адзення прад'яўленыя пэўныя патрабаванні. Ён павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды. Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.
больш падрабязна... / згарнуць