17 лістапада 2016 года ў нашай школе прайшоў міжраённы семінар сярод педагогаў Заводскага і Ленінскага раёнаў сталіцы. Былі запрошаны настаўнікі сярэдніх школ і Гімназій для ўдзелу ў метадычным аб'яднанні на тэму «Фарміраванне ў вучняў свядомага і адказнага стаўлення да асабістай і калектыўнай бяспекі». На сустрэчы прысутнічалі работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія па сумяшчальніцтве з'яўляюцца і педагогамі дадатковай адукацыі 143 школы. Бо і месца было абрана не выпадкова: у школе дзейнічаюць профільныя класы па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый».